Украінскай журналістцы загадалі пакінуць Беларусь і «больш не вяртацца»

Украінскай журналістцы Міхаліне Скорык забаранілі ўезд у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта яна даведалася ў Мінску. Беларускія праваахоўнікі папрасілі ўкраінку пакінуць тэрыторыю краіны., паведамляе "Радыё Свабода".

Пра гэта Міхаліна Скорык напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«У Мінск варта было злятаць хаця б таму, каб даведацца, што мяне ўнеслі ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Расійскую Федэрацыю», — паведаміла яна.

Скорык прыляцела на некалькі дзён у Беларусь. У Мінску журналістка атрымала павестку ў Фрунзенскае РУУС.

«Арцём Аляксандравіч дакладна патлумачыў, што людзі з «чорнага спісу» Крамля таксама вельмі непажаданыя ў Рэспубліцы Беларусь, паколькі тут — «саюзная дзяржава», — напісала журналістка.

 

У РУУС ёй уручылі павестку з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю Беларусі. Паводле Скорык, супрацоўнік упраўлення развітаўся з ёй са словамі: «Выязджайце і больш да нас не вяртайцеся, бо наступствы могуць быць сур’ёзнымі».

Украінская журналістка ўжо пакінула Менск. Як вядома, муж Скорык Сяргей ваяваў у Данбасе і загінуў у жніўні 2014 года. Журналістка раней асвятляла баявыя дзеянні ў Данбасе.

 

Каментаваць