Улада вырашыла сама прапанаваць беларусам выходзіць на вуліцу?

У Міжнародны дзень культуры ўлада «павіншавала» беларусаў са святам. Кіраўнік НАУ паведаміў, што 15 красавіка Міністэрства культуры правяло першую з запланаваных нарад па пытаннях «аптымізацыі колькасці арганізацый культуры і скарачэнні штатных адзінак».

Паводле інфармацыі, якую перадалі Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню, да канца 2021 года плануецца «аптымізацыя» працоўных у сферы культуры на 20 працэнтаў.

Фактычна, гэта азначае, што кожны пяты работнік сферы культуры, якіх цяпер у краіне больш за 65,5 тысяч чалавек, застанецца без працы.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:

— Скарачэнне колькасці бюджэтных арганізацый сацыяльнай сферы на 20% дэманструе рэальнае становішча спраў у эканоміцы краіны, праблемы з напаўненнем даходамі дзяржбюджэту і грэбаваннем людзьмі, якія атрымліваюць і так не самую высокую зарплату і якія ў выніку апынуцца на вуліцы, — перакананы кіраўнік НАУ. Ён адзначыў, што скарачэннямі ўлада сама прапануе выходзіць беларусам на вуліцы.

Паводле звестак НАУ, падобныя паказчыкі скарачэння бюджэтных устаноў даведзеныя ўрадам і да іншых міністэрстваў сацыяльнай сферы (адукацыя, сацыяльная абарона, спорт і гэтак далей).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: