Улады адрэагавалі на петыцыю аб вызваленні Бабарыкі, якую падпісалі 18 тысяч чалавек

19 чэрвеня на сайце «Зручны горад» з'явілася петыцыя аб вызваленні Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Зварот сабраў амаль 18 тысяч подпісаў. І вось даслалі адказ.
Віктар Бабарыка

Віктар Бабарыка

Пра што ішла гаворка ў петыцыі?

Людзі патрабавалі выпусціць на свабоду Віктара Бабарыку і спыніць пераслед членаў яго сям'і, сяброў, былых калегаў, удзельнікаў ініцыятыўных груп, зборшчыкаў подпісаў і ўсіх яго паслядоўнікаў.

Складальнікі петыцыі абурыліся, што дзяржСМІ транслююць навіны пра арышт экс-банкіра, называючы яго злачынцам, а гэта парушае прэзумпцыю невінаватасці. І Канстытуцыя, і Крымінальны кодэкс Беларусі кажуць, што чалавек не прызнаецца вінаватым у злачынстве, калі яго віну не дакажуць «у прадугледжаным законам парадку» і не вызначаць «прысудам суда, які ўступіў у законную сілу». Таксама аўтары звароту заўважылі, што да Бабарыкі не пускаюць адвакатаў — а гэта парушае канстытуцыйнае права любога грамадзяніна Беларусі на юрыдычную дапамогу.

«Мы патрабуем забяспечыць законнасць і роўныя магчымасці для правядзення выбарчай кампаніі ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі», — рэзюмавалі складальнікі петыцыі. 25 чэрвеня іх зварот адправілі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Камітэт дзяржкантролю.

Як адказалі ўлады?

Дзіўна. Дакладней: ніяк. Вось што напісаў КДК, фактычна праігнараваўшы 18 тысяч чалавек:

kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: