Улады адрэагавалі на скаргі беларусаў аб падробленых подпісах за вылучэнне ў камісію

Нядаўна 12 жыхароў аграгарадка Лясны напісалі заяву ў міліцыю з просьбай правесці праверку па факце падробкі подпісаў. Яны выявілі свае подпісы ў лістах за вылучэнне 9 сябраў выбарчай камісіі на двух участках — Другім Лясным участку № 12 і Восьмым Лясным участку № 18, але, як сцвярджаюць, за гэтых людзей не падпісваліся і наогул нават з імі не знаёмыя. Пасля звароту ў міліцыю, 31 ліпеня, Мінскі райвыканкам прыняў рашэнне змяніць склад гэтых двух участковых камісій па выбарах. Усе дзевяць прозвішчаў засталіся ў спісах членаў УВК, але зараз яны ўжо вылучаліся нібыта не ад грамадзян.
Усім дзевяці членам выбарчых камісій на двух участках змянілі спосаб вылучэння. Раней яны вылучаліся «ад грамадзян шляхам падачы заявы», а цяпер ад працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў: «Беларускага саюза жанчын», «Беларускага фонду міру», Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Камуністычнай партыі Беларусі і іншых.

У дакуменце пералічаныя ўсе дзевяць прозвішчаў, якіх выбаршчыкі аграгарадка Лясны западозрылі ў падробцы подпісаў.

Рашэнне прымалі старшыня Мінскага райвыканкама Уладзімір Юргевіч і кіраўнік справамі Наталля Барадака. Адвакат патлумачыў, што на самой справе магло адбыцца.

— Выбарчым кодэксам прадугледжана, што любы член участковай выбарчай камісіі можа адклікаць свае паўнамоцтвы. Таксама членаў камісіі могуць адклікаць орган альбо група грамадзян, якія іх вылучалі, — тлумачыць адвакат Андрэй Белахвостаў. — Мяркую, што дадзеныя сябры УВК сябе адклікалі. Склад камісіі апынуўся няпоўным, у такім выпадку павінна праводзіцца працэдура па данабору. Згодна з гэтай працэдурай палітычным партыям, працоўным калектывам і грамадскім аб'яднаньням прапануюць вылучыць свае кандыдатуры. Так, верагодна, і атрымалася, што ў складзе камісіі засталіся тыя ж людзі, змяніўся толькі спосаб, якім яны вылучаліся. Але калі подпісы не сфальсіфікаваныя, для чаго змяняць склад камісіі?

Заявы выбаршчыкаў, распавядае Андрэй Белахвостаў, міліцыя расцаніла як зварот грамадзян і перанакіравала іх у раённую выбарчую камісію.

 Згодна з артыкулам 174 Крымінальна-працэсуальна кодэксу, па заяве або паведамленню аб злачынстве орган дазнання павінен прымаць чатыры рашэння, пятага не дадзена: аб узбуджэнні крымінальнай справы; аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы; аб перадачы заявы, паведамленні па падследнасці, кампетэнцыі; аб спыненні праверкі і растлумачэнні звярнуцца ў суд у парадку прыватнага абвінавачвання. У дадзеным выпадку недастасоўная перадача заявы, паведамленне па падследнасці ў выбарчую камісію, паколькі яна не можа дазволіць паведамленне аб злачынстве. А вынесці пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы немагчыма, па-першае, без апытання, па-другое, без правядзення почырказнаўчай экспертызы. Верагодна, гэтага рабіць ніхто не хацеў — і паступілі інакш: расцанілі заяву ў міліцыю як зварот грамадзян. Хоць гэта была заява ў парадку КПК, і адказ таксама павінен быць у парадку КПК. Гэта значыць альбо адмаўляйце ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, альбо ўзбуджае яе, альбо перадавайце ў падведамнасць таго органу, у кампетэнцыі якога знаходзіцца пытанне распачынання крымінальнай справы.

На дадзены момант выбаршчыкі з Ляснога, якія заявілі аб фальсіфікацыі сваіх подпісаў, атрымалі адказ з Мінскай раённай выбарчай камісіі. У ім пазначана, што «ў мэтах ўсебаковага разгляду звароту <...> запатрабаваны для вывучэння матэрыялы датычна ўтварэння ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах».

Па факце звароту будзе праведзена праверка, якая павінна заняць не больш за 10 дзён.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: