Улады павінны быць самі зацікаўлены ў спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

Беларускія ўлады павінны быць самі зацікаўлены ў ініцыяванні працэсу спрашчэння візавага рэжыму з ЕС, заявіў у аналітык зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Андрэй Елісееў.



Паводле яго слоў, у апошнім дакладзе інстытута, прысвечаным пытанню спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, прыводзіцца цэлы шэраг высноў, чаму беларускім уладам самім важна пачаць працэс спрашчэння візавага рэжыму з ЕС, нават пры іх магчымых апасеннях аб адкрытасці краіны.

 

«Так, мы прыводзім непрыемны для ўладаў Беларусі аргумент, што Украіна і Расія ў найбліжэйшыя два ці тры гады дасягнуць бязвізавага рэжыму з Еўропай. Гэта выкліча незадаволенасць з боку насельніцтва Беларусі, а з улікам таго, што ў Расіі спрашчаецца закон аб грамадзянстве, тысячы беларусаў могуць рынуцца па расійскае грамадзянстве і магчымасць лёгкага перамяшчэння па ЕС», — зазначыў эксперт.

 

Елісееў падкрэсліў, што ў даследаванні аналітыкі інстытута даюць шэраг рэкамендацый па гэтым пытанні органам ЕС і беларускай улады. Апрача таго, BISS заклікае зацікаўленыя няўрадавыя арганізацыі максімальна распаўсюджваць вынікі даследавання сярод органаў беларускай улады, каб яны дасягнулі свайго адрасата.

 

Прэзентацыя гэтага даследавання інстытута адбылася на панэльнай дыскусіі 29 мая ў Мінску, арганізатарамі якой апрача BISS выступілі грамадзянская кампанія «Без візы», асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі» ў межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю. У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел кіраўнік грамадскай арганізацыі «Еўропа без бар'ераў» (Украіна) Ірына Сушко і старшы навуковы супрацоўнік па міграцыі і візавых пытаннях Цэнтра ўсходніх даследаванняў (Польшча) Марта Ярашэвіч.

 

Згодна з дакладам BISS, паведаміў Елісееў на прэзентацыі, прычынамі прамаруджвання беларускіх уладаў у пытанні візавага дыялогу з'яўляюцца праблемы ў адносінах Беларусі і ЕС, асцярога беларускага кіраўніцтва вялікай адкрытасці краіны і развіццё ў гэтым выпадку праеўрапейскіх настрояў. Апрача таго, зазначыў эксперт, насцярожанасць уладаў выклікае пагадненне ад рэадмісіі з Еўрасаюзам, пры якім у краіну, на іх думку, могуць вяртаць тысячы трэціх асоб, калі будзе ўстаноўлена, што яны незаконна прыбылі ў краіны ЕС праз Беларусь.

 

Такім чынам, даклад BISS гаворыць аб празмерным перабольшванні негатыўных наступстваў патэнцыяльнага пагаднення аб рэадмісіі з ЕС, якім кіруецца афіцыйны Мінск.

 

Эксперт нагадаў, што ў 2011 годзе Еўракамісія накіравала Беларусі афіцыйнае запрашэнне пачаць дыялог па візавых пытаннях і рэадмісіі, аднак адказу з Мінска так і не было. Чарговая спроба ЕС узняць гэта пытанне сёлета ў лютым таксама не ўвянчалася поспехам. «У гэтым пытанні крок за беларускімі ўладамі», — рэзюмаваў Елісееў.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: