Уладзімір Кондрусь: «Гэта не апошняя Плошча»

Уладзімір Кондрусь асуджаны на паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым амбулаторным лячэннем. Яго звольнілі з-пад варты.


Суд лічыць віну Кондруся ва ўдзеле ў масавых закалотах 19 снежня 2010 года даказанай. Але суд не знайшоў доказаў таго, што Кондрусь наносіў цялесныя пашкоджанні супрацоўнікам міліцыі, і выключыў гэта з абвінавачання.


Суд прызнаў наяўнасць у Кондруся змешанага разладу асобы, таму прызначыў Кондрусю пакаранне ў выглядзе 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы жыхарства. Вырашана таксама вярнуць Кондрусю сканфіскаваную маёмасць.


Уладзімер Кондрусь сказаў, што не шкадуе, што прыходзіў на Плошчу ў 2010 годзе і гатовы гэта паўтарыць. «Гэта не апошняя Плошча», — зазначыў былы палітвязень. Пра здароўе пасля галадоўкі сказаў, што цяпер пачуваецца добра.

Сваякі пасадзілі яго ў машыну, за стырном быў бацька, сям’я Кондрусеў ад’ехала ў Рудзенск.


Паводле www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: