Уладзімір Макей кантактаваў з носьбітам каронавіруса

Па словах міністра, тэст на каронавірус даў адмоўны вынік.
Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей меў кантакт з носьбіт вірусу, здаваў тэст на каронавірус і на некаторы час абмяжоўваў кантакты, распавёў тэлеканал ОНТ.

— Сапраўды былі нейкія кантакты з носьбіт вірусу, таму лекарамі было прынята рашэнне выконваць пэўныя абмежаванні, што я і рабіў. Тэсты былі адмоўныя, таму ўсе нармальна, таму сёння нармальны працоўны рэжым, — сказаў Макей.

Таксама ён удакладніў, што ў поўнай ізаляцыі не знаходзіўся:

— Ну ў якой ізаляцыі. Я ў прынцыпе быў на працы, кантактаваў са сваімі калегамі, стараліся, вядома, абмежаваць кантакты па-мінімуму, і калегі, з кім я кантактаваў, таксама здавалі тэсты — усё нармальна, — сказаў міністр.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: