Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Уладзіміра Някляева аштрафавалі на 50 базавых велічынь (абноўлена)

Справа экс-кандыдата у прэзідэнты Уладзіміра Някляева разглядалася ў суддзе ленінскага раёна Мінска без яго прысутнасці.
За два дні да працэсу Уладзімір Пракопавіч прызнаўся ў размове з аўтарам гэтых радкоў, што яшчэ не вырашыў, ці пойдзе на суд. “Відавочна, дадуць пятнаццаць сутак, таму, магчыма, лепей хай забіраюць мяне з хаты”, — так песімістычна быў настроены палітык.

Суддзя Святлана Мятлёнак вырашала разгледзіць справу без прысутнасці палітыка, паколькі "ён быў уведамлены належным чынам".


У якасці сведкаў выступілі камандзір групы АМАП Мінгарвыканкаму Дзмітрый Пачценны і камандзір аддзялення АМАП Мінгарвыканкаму Уладзімір Грыцко. Абодва распавялі, што 1 мая каля 14 гадзін неслі дзяжурства па ахове грамадскага парадку ў цэнтры Мінска ў раёне Кастрычніцкай плошчы, дзе, па іх словах, “адбываўся не санкцыянаваны ўладамі мітінг”.

Амапаўцы абсалютна аднолькава заявілі, што да гэтага не ведалі Някляева асабіста, але бачылі і чулі, што менавіта ён выступаў з прыступак Палацу Рэспублікі з гукаўзмацняльнікам, выкрыкваў “Жыве Беларусь!” і “Баста!”, а прысутныя на плошчы падтрымлівалі гэтыя лозунгі. Пры гэтым Грыцко не змог адказаць на пытанне суддзі, што гэта была за акцыя і чаму яна была прысвечана.

Пасля таго, як Святлана Мятлёнак вывучыла пісьмовыя, фота- і відэаматэр’ялы справы, яна канстатавала, што Някляеў шматкроць працягваўся да адміністрацыйный адказнасці ў 2015-2017 гадах, і абвесціла пятнаццаціхвілінны перапынак для вынясення пастановы па справе. Пасля перапынку яна агалосіла толькі рэзалютыўную частку пастновы — штраф у памеры 50 базавых велічынь альбо 1150 рублёў (каля 600 долараў у пераліку). Узяць каментар у аштрафаванага не атрымалася, бо тэлефон палітыка ад самога ранку быў недаступны.

Варта нагадаць, што некалькі дзён таму Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля пяцідзённай адсідкі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Там ён перанёс гіпертанічны крыз, але адміністрацыя гэтай пенітэнцыярнай установы адмовілася выклікаць яму “хуткую дапамогу”.



Каментаваць