Усё гатова? У пятніцу дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект аб змене Канстытуцыі

Гэта будзе апошняе пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў на гэтай сесіі. Пасля разгляду пятая сесія ППРБ будзе закрытая.


Апроч праекта закона аб змене Канстытуцыі ў першым чытанні плануецца абмеркаваць праекты змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў, перадае «Наша Ніва» са спасылкай на БелТА.

У другім чытанні будуць разгледжаны праекты законаў «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» і «Аб змяненні закона аб мытным рэгуляванні».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: