Тэрмінова! Затрымалі журналіста Яўгена Меркіса (абноўлена)

Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту па дарозе дадому.
Крыніца фота: svaboda.org

Крыніца фота: svaboda.org


Зараз Яўгена вязуць у Навабеліцкі РУУС Гомеля. Яму інкрымінуюць "нецэнзурную лаянку". Затрымліваў Яўгена маёр Кісліцкі.

Падобна такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць усіх незалежных журналістаў, каб не даць магчымасць асвятліць заўтрашнюю акцыю ў Гомелі. Зараз, напрыклад, за аўто Кастуся Жукоўскага, які з сям'ёй выехаў у горад, увесь час ездзіць машына з міліцыянтамі.

Яўген знаходзіцца ў Навабеліцкім РУУС. Яго вінавацяць у тым, што ён "лаяўся матам на тэрыторыі Навабеліцкага раёна". Кажуць, што яго адправяць у ІЧУ.  Хутчэй за ўсё так і будзе, бо ўжо прайшло тры гадзіны з моманту затрымання журналіста.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Иван
  • 2017-05-01 09:15:02
И что этому человеку - будут ШИТЬ ??! Снова будут врать - что он ругался матом и махал руками ?!! А Свидетелями - опять будут ОМОНовцы ?!

Больш цікавага на «Новым Часе»: