«Узурпаваць уладу не дала сістэма». Віктар Шэндэровіч параўнаў Лукашэнку і Трампа

Вядомы расійскі публіцыст Віктар Шэндэровіч на прыкладзе ЗША паказаў, як па-рознаму працуе сістэма, калі кіраўнік дзяржавы не хоча сыходзіць.



— Вельмі добры прыклад для таго, каб паглядзець агульным планам, — адзначыў Віктар Шэндэровіч на Эхо Москвы. — Ёсць у якасці кантрольнай групы сітуацыя ў Беларусі. Давайце паглядзім. Базава адна і тая ж сітуацыя. Кіраўнік дзяржавы не хоча сыходзіць з улады. Кіраўнік дзяржавы прайграў выбары і не хоча сыходзіць. Гэта тое, што аб'ядноўвае Трампа і Лукашэнку.

Далей пачынаюцца вельмі важныя падрабязнасці — як гэта адбываецца пры дэмакратычнай сістэме падзелу ўладаў. Лукашэнка прайграе разгромна і не прызнае вынікі выбараў, — і нішто яму не перашкаджае не прызнаць вынікі выбараў. У яго дрэсіраваны выбаркам, дрэсіраваныя суды. Яму падпарадкоўваецца АМАП, сілавыя структуры, цалкам прэса. Ён ўзурпаваў уладу.

Трамп, можа быць, таксама хацеў бы ўзурпаваць уладу. І нават спрабаваў. Цяпер ужо ў мінулым часе. Але сістэма яму не дала. Уся гэтая сітуацыя — па-сутнасці гімн дэмакратыі. Гімн інструменту дэмакратыі. Падзелу ўладаў.

Глядзіце, ён жа хацеў усяго толькі, прасіў у свайго таварыша па рэспубліканскайпартыі — трэба 11 тысяч 800 галасоў. Ну палічы, знайдзі. Той не змог знайсці. Таму што ён разумее, што ён пойдзе пад суд. Пад незалежны суд. Калі паспрабуе фальсіфікаваць выбары. Ён разумее, што сістэма працуе.

Не могуць намаляваць. Не могуць падпарадкаваць суды, выбаркам. Палічыць не могуць па-іншаму. Рэспубліканец адмаўляецца лічыць па-іншаму. Суды відавочна адмовяцца класціся пад Трампа. Адмовіліся. Ён не можа наслаць ніякія “эскадроны смерці” ні на якіх дэмакратаў. Ён не можа пачаць саджаць, знішчаць, збіваць сваіх апанентаў. Ніхто не выканае гэты загад. Трамп, які б ён ні быў, — прайграў амерыканскай дэмакратычнай сістэме. Сістэме падзелу ўладаў.

Сёння ноччу Байдэн прызнаны абраным прэзідэнтам ЗША. І Трамп як міленькі, як мышка, сказаў, што ён перадасць уладу мірна. Чаму ён сказаў гэта? Таму што ён наўпрост нясе адказнасць за гібель людзей сёння. Ён сказаў, загадаў ісці ў Кангрэс. Можна разглядзаць гэту прамову як хейт-спіч, які непасрэдна пацягнуў гібель людзей. А гэта вельмі сур'ёзная рэч.

Прэзідэнт, які прайграў выбары, кіраўнік дзяржавы, які прайграў выбары, паспрабаваў узурпаваць уладу. Там, дзе няма падзелу ўладаў, няма дэмакратыі як сістэмы, яму гэта ўдалося. Глядзі выпадак Лукашэнкі, які разгромна прайграў. 

У выпадку з Трампам, які хоць і прайграў не так разгромна, узурпаваць не ўдалося. Няхай жыве сістэма, якая важнейшая, чым персаналіі, — сістэма дэмакратычная. Яна перамалола Трамп. Павіншуем з гэтым амерыканцаў. Павіншуем з гэтым дэмакратыю як інструмент. Зробім для сябе высновы. Гэта карысны інструмент, які дазваляе перамалоць любога вар'ята.

Паводле gazetaby.info. Пераклад НЧ


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: