Вадзім Дзевятоўскі: Лукашэнка — не мой прэзідэнт

Экс-малатабоец, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Лукашэнка — не мой прэзідэнт».


Раней Дзевятоўскі паслядоўна падтрымліваў Лукашэнку, дзякуючы за таму падтрымку спорту і стабільнасць у краіне. Але сёння ў камэнтары парталу «Трыбуна» ён пацвердзіў, што заява яго, акаўнт не ўзламалі.

«Мая ранейшая пазіцыя — гэта памылка. Гэта была здрада самому сабе. Гэта важна і ўсё відавочна. Я напісаў — і мне стала вельмі лёгка. Чаму вырашыў гэта напісаць? Таму што гэта праўда. Я сапраўды так думаю. Паверце, мне казаць цяпер гэта вельмі лёгка, стала значна лягчэй», — сказаў Вадзім Дзевятоўскі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: