Бліжэйшым часам мы можам стаць сведкамі новай хвалі рэпрэсій

Праваабаронцы занепакоеныя рэакцыяй уладаў на актыўны ўдзел грамадзян у маршах супраць Дэкрэта №3.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч мяркуе, што пакуль што рана рабіць высновы аб новых тэндэнцыях, але верагодна, што ў вельмі хуткім часе эпоха мяккіх практык, якая назіралася ў краіне з моманту вызвалення палітвязняў у жніўні 2015 года, скончыцца.

“Нам бы хацелася, каб улады праявілі палітычную мудрасць, гнуткасць у гэтай сітуацыі, адмянілі дэкрэт, які з’яўляецца абсалютна бессэнсоўным і, я б сказаў, нават глупым. Але я вельмі баюся, што ўлады могуць прыняць больш простае для іх рашэнне, паколькі за ўсе гэтыя 20 з лішнім гадоў яны добра навучыліся “блакіраваць і рассякаць”. Таму бліжэйшым часам, я баюся, што мы можам стаць сведкамі пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і распачынаннем новай хвалі рэпрэсій”, — кажа праваабаронца.

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: