Вашынгтон патрабуе ад Дэлі тлумачэнняў наконт прыезду Аксёнава

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Джэніфэр Сакі выказала занепакоенасць тым, што ў складзе дэлегацыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пад час візыту ў Індыю знаходзіўся кіраўнік анэксаванага Расіяй Крыму Сяргей Аксёнаў.



Паводле яе слоў, Міністэрства замежных спраў Індыі патлумачыла, што яму нічога не вядома аб прысутнасці Аксёнава ў складзе дэлегацыі.
 
 
«Мы чакаем дадатковых тлумачэнняў з гэтай нагоды», — сказала яна.
 
 
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства Украіны, Аксёнаў ўваходзіў у склад афіцыйнай дэлегацыі прэзідэнта Расіі ў ходзе яго візіту ў Індыю. Ягоны прэс-сакратар таксама паведаміла, што Аксёнаў знаходзіцца ў Дэлі з першым міжнародным візітам у якасці кіраўніка рэгіёну. Паводле прэс-сакратара, якога цытуе «Інтэрфакс», Аксёнаў падпісаў мемарандум аб узаемадзеянні паміж кіраўніцтвам Рэспублікі Крым і арганізацыяй «Індыйска-Крымскае партнёрства», у якую ўваходзяць прадстаўнікі дзелавых колаў Індыі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: