Венедыктаў: Лёс Бабарыкі Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі асобна

Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў упэўнены, што на перамовах у Сочы 14 верасня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркоўвалі лёс былога кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі. Пра гэта блізкі да Крамля журналіст заявіў у эфіры перадачы «Будем наблюдать», піша tut.by.
Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY




— Я думаю, што лёс Бабарыкі і лёс ягоных таварышаў стаяў асобным пунктам у перамовах Пуціна і Лукашэнкі. Гэта значыць я не думаю, я ведаю. Я не ведаю вынік. Але мы яго ўбачым, — сказаў Венедыктаў.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў TUT.BY, што не валодае інфармацыяй аб перамовах Лукашэнкі і Пуціна з нагоды Бабарыкі. Разам з тым ён мае сумневы, што галоўрэд «Эхо Москвы» ведае пра гэта, паколькі сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіла ў фармаце «адзін на адзін».

Атрымаць каментар у прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі не ўдалося.

Раней Венедыктаў параўноўваў дзеянні Лукашэнкі ў дачыненні да Белгазпрамбанка з паводзінамі расейскіх уладаў у сітуацыі з Юкасам або НТВ. Пры гэтым радыёвядучы быў упэўнены, што Пуцін не змірыцца з фактычным захопам расійскага актыву, Белгазпрамбанка.


Чытаць цалкам: https://news.tut.by/economics/701377.html

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: