Віктар Бабарыка: Беларусь страціла сапраўдную незалежнасць

Дзеянні беларускіх уладаў, якія прымянялі сілу для задушэння акцый пратэсту, прывялі не да выратавання краіны, а да зніжэньня яе палітычнай і эканамічнай самастойнасці, напісаў Віктар Бабарыка ў адказ на пытаньне РБК.
Што яшчэ адказаў Бабарыка

Суадносіны пацярпелых пратэстоўцаў і сілавікоў непрапарцыйныя. Гэта абвяргае тэзіс, што жорсткасць праваахоўных органаў падчас разгонаў пратэстаў была апраўданая.

Тэзіс пра ўратаванне ўладай краіны таксама памылковы, бо яно магчымае толькі ад вонкавай пагрозы, якой не было. Войскі NATO і сцягнутыя да мяжы танкі і самалёты «былі толькі на экранах БТ і ў інфармацыйных паведамленнях дзяржСМІ». Кіраўніцтва краіны ратавала «ўласную ўладу ад людзей, якія хацелі змяніць жыццё да лепшага».

Захаваць сапраўдную незалежнасць краіне не ўдалося. «Як і ў любога чалавека, у дзяржавы незалежнасць абапіраецца на эканоміку. Калі не можаш забяспечыць сябе сам, а бярэш грошы на сваё ўтрыманне ў бацькоў, сваякоў ці сяброў, то казаць пра незалежнасць складана». За мінулы год знешні доўг Беларусі вырас на 1,4 мільярда долараў або больш як на 8%. Беларусь і так была ў вельмі моцнай эканамічнай залежнасці ад аднаго ці двух рынкаў збыту і прыцягнення фінансавання, а «цяпер ні пра якую шматвектарнасьць і дыверсіфікацыю казаць не выпадае». «Цяпер у нас тэарэтычнай альтэрнатывы іншых партнёраў не засталося».

Тэзіс пра ўратаванне краіны ад алігархаў таксама няслушны. «Алігархі» не выходзілі на вуліцу, у Беларусі яны ўжо «ўбудаваныя ў цяперашнюю сістэму ўлады і дакладна не прэтэндавалі на ўладу».

Лідары апазіцыі ніколі не казалі, што закрыццё ці продаж прадпрыемстваў — адзіны і непазбежны варыянт дзеянняў, як пужае ўлада. Ёсць іншыя варыянты, правераныя і рэалізаваныя ў іншых краінах. А страшылкі пра масавае беспрацоўе і распродаж «спадчыны» патрэбныя, каб захаваць «арыенцір на састарэлую схему кіравання, заснаваную на хлусні, нянавісці і страху».

«Але захаваць нешта немагчыма. У прыродзе няма працяглага стану ўстойлівай раўнавагі. Вы або развіваецеся, або падаеце ўніз. Можна толькі рэгуляваць хуткасць руху», — упэўнены Бабарыка.

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: