Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў 100 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі сабрала 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта прэтэндэнт у прэзідэнты распавёў на сустрэчы ў Брэсце.
svaboda.org

svaboda.org

У ініцыятыўнай групе Віктара Бабарыкі 8094 чалавека. Самаму малодшаму члену ініцыятыўнай групы экс-банкіра 18 гадоў, самаму старэйшаму — 86. Больш за ўсё людзей ва ўзросце ад 36-45 — іх 33,6%. Варта адзначыць, што групу Бабарыка збіраў праз сацсеткі: трэба было толькі запоўніць форму з указаннем сваіх пашпартных дадзеных.

На сёння, акрамя Бабарыка, парог неабходнай колькасці подпісаў пераадолеў толькі адзін прэтэндэнт — Аляксандр Лукашэнка. Ён сабраў «парадку 1 мільёна подпісаў».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: