Віктар і Эдуард Бабарыкі не выходзяць на сувязь. Яны ў фінансавай міліцыі?

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард не выходзяць на сувязь, заўважае Еўрарадыё
Віктар Бабарыка падчас паездкі ў Салігорск / babariko.by

Віктар Бабарыка падчас паездкі ў Салігорск / babariko.by

Як паведамляе ў Telegram штаб палітыка, ужо сабрана 425 тысяч подпісаў за вылучэнне Бабарыкі. Раніцай 18 чэрвеня ён з сынам паехалі здаваць чарговую частку подпісаў і зніклі — тэлефоны недаступныя. Мяркуецца, што іх даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля для правядзення нейкіх следчых дзеянняў. Найхутчэй па справе "Белгазпрамбанка", які да нядаўняга часу ачольваў Віктар Бабарыка. Палітык лічыць, што гэта "у большай ступені палітычная замова".

"Мы даўно рыхтаваліся і зробім важную заяву з нагоды нашых далейшых дзеянняў незалежна ад таго, ці будуць Віктар і Эдуард з намі", — піша штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!