Віктару Бабарыку за тыдзень перадалі толькі адзін ліст

Віктар Бабарыка заявіў, што яго пазбавілі камунікацыі нават з роднымі, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал палітыка.


З сакавіка ён не атрымліваў лістоў ад сястры. Карэспандэнцыя вельмі часта «губляецца», а за мінулы тыдзень яму перадалі толькі адзін ліст.

Віктара Бабарыку, колішняга старшыню «Белгазпрамбанку», вінавацяць у карупцыі і нясплаце падаткаў. У зняволенні таксама ягоны сын Эдуард Бабарыка, якога таксама абвінавачваюць у эканамічных злачынствах. Пры гэтым ні бацька, ні сын сваёй віны не прызналі, а праваабаронцы далі ім статус палітвязьняў.

Паводле «Свабоды».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: