Віталь Казак: Будзем цэлы месяц праводзіць мітынгі супраць завода АКБ

Ладзіць цэлы месяц мітынгі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода збіраюцца ў Берасці. Так актывісты, што збіраюцца на плошчы Леніна кожную нядзелю, хочуць выкарыстаць выбарчы перыяд, — распавёў грамадскі дзеяч Віталь Казак.
— У нас ёсць вялікі «плюс» — наперадзе парламенцкая кампанія. І мы будзем цэлы месяц праводзіць мітынгі. Я думаю, што зараз недарэчы падаваць заяўкі. У нас будзе месяц для таго, каб давесці інфармацыю да людзей як пра завод, так і па ўсіх іншых праблемах, якія ў нас ёсць.

Паводле Віталя Казака, парламентарыі павінны вырашаць усе праблемы, а сярод актывістаў будуць вылучацца тыя, хто да гэтага падрыхтаваны.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!