«Вячэрні Бабруйск» выплаціць кампенсацыю кіраўніку Слонімскага раёна за рэпост інфармацыі з канала NEXTA

13 лістапада суд абавязаў выданне «Вячэрні Бабруйск» заплаціць 2 тысячы рублёў кампенсацыі і ўсе выдаткі на пазоў кіраўніку Слонімскага раёна — за тое, што перадрукавалі пра яго непацверджаную інфармацыю з Telegram-канала NEXTA. Пра гэта ў Facebook паведаміла адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна, якая прадстаўляла інтарэсы чыноўніка.
Акрамя «Вечернего Бобруйска» (bobruisk.ru) кампенсацыю Генадзю Хамічу павінна выплаціць выданне 21.by — 1500 рублёў па міравому дасудоваму пагадненню. Суд таксама вырашыў, што сам уладальнік Telegram-канала NEXTA Сцяпан Пуціла павінен выплаціць кіраўніку Слонімскага раёна 3000 рублёў плюс усе выдаткі за пазоў. Сам Сцяпан Пуціла ўжо заявіў, што плаціць нічога не збіраецца.

Адвакат дадала, што блогер так і не падаў суду ніякіх доказаў сваіх слоў. Хоць у яго была магчымасць зрабіць гэта нават не прыязджаючы ў краіну.

«Шкада, што Сцяпан [Пуціла] нічога не сказаў аб калегах, якіх ён пакінуў з праблемамі. Наперадзе яшчэ справа Святланы Калінкінай [галоўрэда „Беларускага партызана“]», — напісала Колесава-Гудзіліна.

У абгрунтаванні пазову кіраўнік Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч паказваў, што ў сваім Telegram-канале блогер ў жніўні распаўсюдзіў недакладную інфармацыю, не маючы ніякіх пацверджанняў. Нібыта ён і жонка прыцягваліся да адказнасці за кіраванне машынай у п’яным выглядзе, а таксама што чыноўнік не можа даць справаздачу за расходаванне бюджэтных грошай.

«Інфармацыя (...) выклікала вялікую колькасць негатыўных водгукаў аб Хомічу і яго жонцы ў сетцы Інтэрнэт, негатыўныя выказванні людзей на вуліцы, выклікалі неабходнасць апраўдвацца», — пазначана ў дакументах, якія апублікавала адвакат.

Нагадаем, першапачаткова пазоўнік патрабаваў 50 тысяч рублёў з блогера, потым знізіў іскавыя патрабаванні да 10 тысяч. У выніку суд задаволіў суму ў 3 тысячы, а таксама абавязаў Сцяпана Пуцілу выпусціць у сваім канале абвяржэнне — рашэнне суда, і пакрыць 373 рубля выдаткаў на зварот у суд. Грошы Генадзь Хоміч збіраецца пералічыць Слонімскай бальніцы на рамонт інфекцыйнага аддзялення.

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: