Вялікабрытанія і ЕС не прызналі легітымнасць Лукашэнкі

Вялікабрытанія і ЕС не прызналі Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі. У МЗС Вялікабрытаніі кажуць, што фактычна таемная, не абвешчаная загадзя інаўгурацыя падарвала рэпутацыю Аляксандра Лукашэнкі, а ў ЕС заклікалі да паўторных выбараў.

Фота TASS/Zuma/Wiktor Dabkowski

Вялікабрытанія і Еўрасаюз не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Адпаведныя заявы былі зробленыя у чацвер, 24 верасня, паведамляе korrespondent.net

«Таемная інаўгурацыя Лукашэнкі ў Мінску яшчэ больш падрывае яго рэпутацыю. Яго сфальсіфікаваныя выбары былі падманам беларускага народа», — напісаў кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб у Twitter.

У сваю чаргу, у ЕС таксама не прызналі легітымнасць Лукашэнкі і заклікалі да правядзення новых свабодных выбараў у Беларусі пад наглядам АБСЕ.

«ЕС па-ранейшаму перакананы ў тым, што інклюзіўны нацыянальны дыялог і пазітыўны адказ на патрабаванні беларускага народа аб правядзенні новых дэмакратычных выбараў — адзіны шлях наперад у пошуку выхаду з сур’ёзнага палітычнага крызісу ў Беларусі з павагай да пажаданняў беларускага народу. У святле цяперашняй сітуацыі Еўрасаюз пераглядае свае адносіны з Беларуссю», — гаворыцца ў заяве ЕС, якую зрабіў ад імя арганізацыі высокі прадстаўнік ЕС ў галіне замежнай палітыкі і бяспекі Жазэп Барэль.

Учора, 23 верасня, Лукашэнка правёў фактычна таемную цырымонію інаўгурацыі, што выклікала новую хвалю пратэстаў у краіне.

Акрамя таго, шэраг дзяржаў (Літва, Латвія, Эстонія, Славакія, Германія, Канада, Польшча і ЗША) адмовіліся прызнаваць Лукашэнку як легітымнага прэзідэнта.

Паводле

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: