Вярхоўны камісар ААН: Такія рэпрэсіі, як у Беларусі, зусім недапушчальныя

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет адрэагавала на апошнія падзеі ў Беларусі. Яна заклікала ўлады нашай краіны вызваліць затрыманых падчас «зачысткі» грамадскіх арганізацый людзей.
Фота Reuters

Фота Reuters

«Я глыбока занепакоеная апошнімі падзеямі ў Беларусі, дзе ў сераду сілавікі правялі дзясяткі рэйдаў у офісах і дамах праваабаронцаў і журналістаў... шэраг людзей былі затрыманыя, — цытуе словы Бачэлет ohchr.org. — Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя».

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека лічыць, што падзеі ў Беларусі «яшчэ раз падкрэсліваюць абуральнае ігнараванне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве ў галіне правоў чалавека». У чарговы раз яна заклікала афіцыйны Мінск «спыніць сваю палітыку запалохвання і пераследу грамадзянскай супольнасці і работнікаў СМІ».

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: