Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу Бабарыкі на нерэгістрацыю кандыдатам

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу Віктара Бабарыкі на рашэнне ЦВК аб яго нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты: нібыта, тры дні, якія даюцца на абскарджванне, мінулі.
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё


Пра гэта гаворыцца ў вызначэнні, апублікаваным на сайце Вярхоўнага суда, паведамляе «Еўрарадыё».

Рашэнне аб нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы Цэнтральная выбарчая камісія прыняла 14 ліпеня. 16 ліпеня ў прэс-служба Вярхоўнага суда заявілі, што скаргаў з боку гэтых прэтэндэнтаў няма. Пазней, аднак, выявілася, што скарга ад Цапкалы была: суд яе разгледзеў і адхіліў.

Скаргу ад імя Бабарыкі падаваў юрыст яго штаба Максім Знак, які меў даверанасць на падпісанне ўсіх скаргаў і звароту ў Вярхоўны суд. Але суд вырашыў, што патрэбная заява з подпісам самога прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. Адвакаты наведалі яго ў СІЗА КДБ, каб Бабарыка асабіста падпісаў дакументы. Яны былі адпраўленыя ў суд 17 ліпеня спецсувяззю КДБ.

У вызначэнні Вярхоўнага суда падкрэсліваецца, што ў Выбарчым кодэксе на абскарджванне рашэння ЦВК аб нерэгістрацыі прэтэндэнт мае тры дні з дня прыняцця рашэння.

"Такім чынам, матэрыяльным законам вызначаны тэрмін для рэалізацыі права на абскарджанне прынятай Цэнтральнай камісіяй пастановы і парадак яго вылічэння. Гэты тэрмін з'яўляецца прасякальным і аднаўленню не падлягае.

З пададзеных матэрыялаў бачна, што скаргі Бабарыка В. Д. на пастанову Цэнтральнай камісіі ад 14 ліпеня 2020 года падпісаныя заяўнікам 17 ліпеня 2020 года і ў той жа дзень накіраваныя ў Вярхоўны Суд, што сведчыць аб пропуску Бабарыка В. Д. вызначанага ч.5 арт. 68-1 Выбарчага кодэкса тэрміну", — гаворыцца ў рашэнні.

На падставе гэтага Вярхоўны суд адмовіўся пачынаць грамадзянскую спарву па скарзе Віктара Бабарыкі.

«Безумоўна, адразу пасля атрымання заверанай копіі судовай пастановы, будзе пададзеная наглядная скарга», — пракаметаваў гэта рашэнне Вярхоўнага суда у сваім допісе ў фэйсбуку Максім Знак. І дадаў, што згаданы трохдзённы тэрмін звароту — з'яўляецца выключна працэсуальны тэрмінам.

Паводле «Еўрарадыё», www.facebook.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: