Вяселле і салют у «Паедзем паядзім»

Актывіст Зьміцер Дашкевіч апублікаваў ў Facebook відэа вясельнай гулянкі, якая адбывалася ў комплексе з рэстаранам «Поедем поедим», які адкрылі каля месца сталінскіх расстрэлаў і пахаванняў у Курапатах, паведамляе Радыё Свабода.


У ліпені Генпракуратура паведаміла, што гэты зямельны ўчастак «мае абцяжаранне ў выкарыстанні» - выключаюцца ўсе віды «гучных мерапрыемстваў», арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры. Гэтае абмежаванне тлумачылася «неабходнасцю выключыць парушэнне сакральнага характару прылеглай з усходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці».

Відэа

20 ліпеня падчас прэс-канфэрэнцыі сузаснавальнік рэстарацыі «Поедем поедим» Леанід Зайдэс, як і раней дырэктарка Святлана Дубкова, падкрэсліў, што гэта сямейная рэстарацыя, а не забаўляльны комплекс. Ён гарантаваў, што там ня будзе гучнай музыкі, фэстываляў, салютаў і фэервэркаў. Толькі спартовыя перадачы, дадаў ён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць