
Першым выйшаў Максім Фралоў, якога асудзілі на 10 сутак арышту за акцыю на 25 сакавіка. Хлопец кажа, што зноў пойдзе пратэставаць. "А хто, калі не мы?" — адзначае Максім Фралоў.

Максім Фралоў
Аляксандр Курэц распавёў, што пры затрыманні яго моцна білі, ледзь не трапілі ў пах.

Аляксандр Курэц
Аляксей Жыгалаў адбываў свой тэрмін у адной камеры з Леанідам Кулаковым, які атрымаў 25 сутак. "Ні пра што не шкадую, — кажа Аляксей. — Я зрабіў тое, што мог".

Аляксей Жыгалаў
Андрэю Бараноўскаму 25 сакавіка нават не далі дайсці да Акадэмічнай — затрымалі. Пра яго давалі інфармацыю, што выпусцяць 6 красавіка, але гэта адбылося сёння.

Андрэй Бараноўскі
Былых вязняў сустракаюць прадстаўнікі Свабоднага тэатру і кампаніі "Гавары праўду". Таксама прыйшла і сям'я Лагвінцоў.





Вольга Мікалайчык распавяла, што В. Маркава забрала "хуткая" — ён вельмі саслабелы. Яго чакаюць сваякі, але ім кажуць: "Шукайце дома".

Апошнім выйшаў Іван Куцэнка. Ён кажа, што больш палітычных, якія павінны выйсці сёння, на Акрэсціна няма.
