Вольга Кавалькова падала заяўку на праймерыз

Старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова 15 лютага падала дакументы на сваю рэгістрацыю для ўдзелу ў праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкую кампанію.
Вольга Кавалькова

Вольга Кавалькова

Вольга Кавалькова падзякавала ўсім, хто падтрымаў яе вылучэнне – подпісам або фінансава. Яна заклікала беларусаў не перакладваць адказнасць на іншых і самім удзельнічаць у палітыцы, у тым ліку далучыцца да галасавання падчас праймерыз у рэгіёнах і ў інтэрнеце.

«Мы павінны ўздзейнічаць на ўлады, і толькі тады мы зможам адчуваць, што нашыя галасы сапраўды важныя для нашай краіны. Трэба сыходзіць ад лозунгаў. Трэба дзеянні. Трэба рабіць нават у тых умовах, у якіх мы сёння з вамі знаходзімся. І гэта рэальна, калі народ падымаецца і адстойвае тыя пункты, якія ён хоча бачыць у сваім жыцці. Гэта судовая рэформа. Гэта пенсійная рэформа. Гэта рэформа медыцыны. Гэта тыя праблемы, якія хвалююць кожнага грамадзяніна Беларусі», — адзначыла Вольга Кавалькова.

Паводле яе, менавіта сацыяльна-эканамічныя пытанні найбольш хвалююць беларусаў. Сярод удзельнікаў яе каманды былая старшыня Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, якая стала кіраўніцай штабу, актывісты руху сваякоў асуджаных па арт. 328 КК Таццяна Канеўская, Джэсіка Цыдзвінцава і іншыя.

Вольга Кавалькова з камандай

Вольга Кавалькова з камандай

Актывісты сваякоў асуджаных падзякавалі Вользе Кавальковай за яе ўдзел у змяненні заканадаўства і практык ў гэтай сферы.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: