Восем год пасля «Плошчы — 2010»

Пасля чацвёртых выбараў кіраўніка дзяржавы ў ноч з 19 на 20 снежня ў Мінску адбылася адна з самых масавых акцый пратэсту ў Незалежнай Беларусі. У ёй, па розных ацэнках, прынялі ўдзел ад 15 да 40 тысяч чалавек. 
maxim-nm.livejournal.com

maxim-nm.livejournal.com

Яшчэ да абвяшчэння вынікаў галасавання ўвечары ў цэнтры Мінска пачала збірацца акцыя пратэсту. Удзельнікі, сярод якіх былі і кандыдаты ў прэзідэнты, выступалі за правядзенне паўторных выбараў — без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя пачалася на Кастрычніцкай плошчы і завяршылася на плошчы Незалежнасці каля Дома ўрада разгонам дэманстрантаў і масавымі затрыманнямі.

Затрымалі тады не толькі гараджан і актывістаў, але і кандыдатаў у прэзідэнты: Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Уладзіміра Някляева, кіраўнікоў іх штабоў і давераных асоб. Усяго, паводле ацэнак праваабаронцаў, у тую ноч было затрымана каля 800 чалавек, у тым ліку журналісты. Частка затрыманых атрымала штрафы і суткі за адміністратыўныя правапарушэнні. 49 чалавек, у тым ліку некалькіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты, у 2011 годзе асудзілі па справе аб масавых беспарадках, многія атрымалі турэмныя тэрміны.
maxim-nm.livejournal.com

maxim-nm.livejournal.com

Пасля ўсіх асуджаных праваабаронцы, ЕС і ЗША прызналі палітвязнямі. Апошнія фігуранты справы выйшлі на свабоду пасля памілавання кіраўніком краіны ў жніўні 2015 года.

Па афіцыйных дадзеных Цэнтрвыбаркам), Аляксандр Лукашэнка перамог з вялікім адрывам ад астатніх кандыдатаў, набраўшы 79,65% галасоў. Андрэй Саннікаў атрымаў 2,43%, Яраслаў Раманчук — 1,98%, а Уладзімір Някляеў — 1,78% галасоў.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: