Выбары ў Польшчы: разрыў паміж Дудай і Камароўскім павялічваецца

На дадзены момант апрацаваны бюлетэні з 49% выбарчых акругаў.



На падставе прамежкавых дадзеных, узровень яўкі выбаршчыкаў складае 45,88%, паведамляе ewybory.eu са спасылкай на Дзяржаўную выбарчую камісію (PKW).
 
 
Пры гэтым галасы размяркоўваюцца зараз наступным чынам: Анджэй Дуда - 39,69%; Браніслаў Камароўскі - 29,14%; Павел Кукіз - 21,28%. Ніхто з астатніх васьмі кандыдаты не пераадолеў пакуль 3%-га бар'еру.
 
 
Нагадваем, што 10 мая ў Польшчы прайшлі выбары прэзідэнта. Вынікі першых экзіт-полаў сталі нечаканасцю для многіх: на першым месцы апынуўся кандыдат ад «Права і справядлівасці» Анджэй Дуда (34,5%), на другім - дзеючы кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі (33,1%), на трэцім - музыкант Павел Кукіз (20,5%).
 
 
Другі тур пройдзе праз два тыдні - 24 мая. У выбарах будуць удзельнічаць два кандыдаты, якія ў першым туры атрымалі найбольшую колькасць галасоў, - Анджэй Дуда і Браніслаў Камароўскі. Прэзідэнтам стане кандыдат, які ў другім туры набярэ больш галасоў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: