Вылучэнцам «Еўрапейскай Беларусі» масава выносяць папярэджанні

Актывістам грамадзянскай кампаніі выбарчыя камісіі працягваюць выносіць папярэджанні за парушэнні заканадаўства падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, паведамляе афіцыйная старонка «Еўрапейскай Беларусі» ў фэйсбуку, .

Фота са старонкі «Еўрапейскай Беларусі» ў фэйсбуку 

Так, паведамляецца, што чарговае папярэджанне было вынесена 20 верасня выбарчай камісіяй Мінскай-Грушэўскай акругі №98 актывісту Андрэю Войнічу.

«Яго абвінавацілі ў тым, што падчас правядзення пікету ён па просьбе аднаго з мінчан даў запісаны на кавалку паперы адрас свайго канала на Youtube. За гэта старшыня камісіі Л. Філімонава вынесла актывісту папярэджанне», — піша «Еўрапейская Беларусь».

На пасяджэнні камісій таксама былі выкліканыя яшчэ два ўдзельніка кампаніі. На Валерыя Бычкоўскага, які збірае подпісы за сваё вылучэнне ў Пушкінскай выбарчай акрузе №103 паступіла скарга ад адміністрацыі ГЦ «Скала». Актывіста абвінавацілі ў «парушэнні грамадскага парадку». Старшыня камісіі І. Дрозд перанакіраваў скаргу ў «кампетэнтныя органы», пра што Валерыя пісьмова папярэдзілі.

Удзельніку кампаніі ў Старавіленскай выбарчай акрузе №105 Васілю Жораву вынеслі папярэджанне за тое, што ў яго біяграфіі на стэндзе было ўказана, што ён хоча змены ўлады. Ініцыятарам выступіла кіраўнік камісіі Б. Кручкоў.

Чакаюць выкліку на пасяджэнні камісій яшчэ некалькі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: