З Вольскім і «Крамай»: Штаб Ціханоўскай правядзе яшчэ адзін вялікі мітынг-канцэрт

Інфармацыя пра гэта размешчана ў сацсетках.
Каманда кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай анансавала новы вялікі мітынг у Мінску. 
Ён пройдзе ў чацвер, 6 жніўня, у парку Дружбы народаў. Пачатак у 17.00.

Выступяць музыканты: VOLSKI, J: МОРС, NIZKIZ, TOR BAND, КРАМА.

Вядучыя: Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.

30 ліпеня ў Мінску здарылася самая масавая акцыя ў гісторыі незалежнай Беларусі — на вялікі дазволены мітынг Святланы Ціханоўскай ў Мінску прыйшлі, паводле ацэнак праваабаронцаў, 63 тысячы чалавек. Паводле звестак МУС, праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя ручнымі металадэтэктарамі, прайшло ўжо 18 250 чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: