
Нагадаем, што 25 сакавіка сустаршыня Руху Салідарнасці "Разам" Алена Талстая паспрабавала прыкаваць сябе да слупа на цэнтральнай плошчы Мінска з плакатам "Дзень Волі ў няволі. СВАБОДУ НАРОДУ!". Актывістка была затрыманая АМАПам і змешчаная за краты.
Аб ходзе судовага паседжання, што адбылося 28 сакавіка інфармаваў на сваёй старонцы ў Facebook грамадскі і палітычны актывіст Вячаслаў Сіўчык. Прыводзім вытрымкі з яго паведамленняў:
- Адваката не дапусцілі ў ІВС да Алены да судовага паседжання.
- Людзі ў цывільным спрабавалі зачыніць дзверы і не пусціць прысутных на судовы працэс.
- Паседжанне вяла суддзя Цэнтральнага суда Вікторыя Шабуня. Яна не задаволіла хадайніцтва Алены Талстой весці працэс па-беларуску.
- З пратаколам Алену Талстую азнаёмілі толькі ў судзе. За трое сутак за кратамі ніхто так і не азнаёміў яе з ім, хоць часу для гэтага было дастаткова.
- Алена Талстая спытала ў сведкі яе ўчынка — камандзіра роты АМАПа, што ён зрабіў з бел-чырвонным-белым сцягам, які вырваў з яе рук. Адказу не было і суддзя дапамагла яму сфармуляваць іх.
- На пытанні адваката сведка адмаўляўся даваць уцямныя адказы.
- Другі сведка адзначыў, што выконваў загады кіраўніцтва. Усё астатняе, нават з дапамогай суддзі, сведкі паясніць не маглі, часам адмаўляліся адказваць, часам адказвалі не ведаю.
- Працэсуальных парушэнняў з боку міліцыі шмат, усё міліцыяй аформлена з парушэннямі (і, сапраўды, навошта. Начальства загадала пасадзіць - ну, і пасадзілі), суддзя не звяртае ўвагу - "суд выправіў памылкі". Цікава, як, бо не азнаёмілі з правамі і г.д. і т.п.
- Алена Талстая трымалася вельмі годна, а адвакат прапаноўвала спыніць справу.
- Паведамляецца, што перад працэсам была збіта на пешаходным пераходзе 79-гадовая маці Алены Талстой, якая ішла на працэс. Атрымала траўму галавы яна спазнілася на суд. Дачку ўпершыню за апошнія дні пабачыла толькі ў перапынку.