За час збору подпісаў вынесена больш за 20 папярэджанняў

За час збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі вынеслі больш за 20 папярэджанняў, піша Еўрарадыё.
Лідзія Ярмошына. Фота з архіву Еўрарадыё

Лідзія Ярмошына. Фота з архіву Еўрарадыё

У асноўным яны звязаны з «няправільнымі» пікетамі, дзе патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты не проста збіраюць подпісы, але і агітуюць за сваё абранне. А гэта забаронена да таго, як кандыдат у дэпутаты будзе зарэгістраваны.

«Цэнтрвыбаркам атрымлівае такую ​​статыстыку. Дакладнай лічбы на дадзены момант няма, але па стане на канец мінулага тыдня іх было 22», — распавяла Еўрарадыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Калі тэрытарыяльная, акруговая або Цэнтральная выбарчая камісія ўгледжвае парушэнне ў працэсе збору подпісаў, яна мае права вынесцi папярэджанне як таму, хто вылучаецца ў кандыдаты, так і яго ініцыятыўнай групе. У выпадку паўторнага парушэння ўдзельніку парламенцкай кампаніі могуць адмовіць у рэгістрацыі або адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты скончыцца 17 кастрычніка, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

euroradio.fm




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: