За два месяцы Twitter выдаліў больш за 70 міліёнаў акаўнтаў

Як паведамляе Белсат са спасылкай на The Washington Post, ад кастрычніка 2017 года вельмі моцна павялічылася колькасць заблакаваных акаўнтаў.


Напрыклад, у апошнія месяцы штодня блакуецца больш за 1 млн карыстальнікаў. За два мінулыя месяцы заблакавана больш за 70 млн фэйкавых і падазроных акаўнтаў.

Кампанія Twitter супраць інтэрнэт-ботаў можа прывесці да зніжэння колькасці карыстальнікаў, але нягледзячы на гэта яны працягваюць блакаванні.

«Свабода слова ўжо не так важная, калі людзі не адчуваюць сябе абароненымі», – кажа віцэ-прэзідэнт Twitter Дэл Харві.

Крыніцы выдання тлумачаць, што нядаўнія змены ў палітыцы Twitter звязаныя з расследаваннем пра ўмяшанні Расеі ў прэзідэнцкія выбары ў Амерыцы. Абвінавачванні высунутыя 19 асобам, сярод якіх 13 расейцаў, 5 амерыканцаў і адзін галандзец. Расея абвяргае спробы паўплываць на ход выбараў у ЗША.

Праблема інфармацыйнай вайны з Расіей абмяркоўваецца на Захадзе на самым высокім узроўні. Некаторы час таму ў рамках кампаніі па барацьбе ЕС крамлёўскай дэзынфармацыяй быў запушчаны сайт EU vs Disinfo на рускай, ангельскай і нямецкай мовах, які выкрывае фэйкі і тэхналогіі маніпуляцыі расійскіх СМІ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: