За электрычнасць давядзецца плаціць больш

У Беларусі з 1 студзеня адмянілі дыфэрэнцыяцыю тарыфаў на электрычнасць па аб’ёме спажывання, піша Радыё Свабода.

Гэта значыць, што незалежна ад таго, колькі кілават-гадзін вы спажылі — 150 ці больш, плаціць трэба будзе за іх па адным тарыфе. Такая інфармацыя змяшчаецца ў пастанове Саўміна, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да гэтага году існавала дыферэнцыяцыя тарыфаў на электрычнасць па абʼёмах спажывання. Для кватэр з газавай плітай ліміт быў 150 кВт-г, і за гэтую колькасьць плаціць трэба было па ільготным тарыфе 0,1433 рубля за кВт-г. Кожная лішняя кілават-гадзіна каштавала 0,1841 рубля,

З 1 студзеня за ўсю расходаваную электрычнасць трэба будзе аплачваць па адным тарыфе — 0,1746 рубля. Атрымліваецца, што для тых, хто карыстаўся газавай плітай і ўкладваўся ў ліміт 150 кВт-г, электраэнергія значна падаражэла — на 3 капейкі зь лішнім.

Уладальнікам электраплітаў цяпер таксама прыйдзецца плаціць больш. Раней льготны тарыф для іх распаўсюджваўся на 250 кВт-г — 0,1218 рубля. За лішнія кілават-гадзіны, але да 400 кВт-г, трэба было плаціць па тарыфе 0,1583. Звыш 400 кВт-г адзін кВт-г каштаваў 0,1841 рубля. З новага года ўсе кВт-г каштуюць 0,1484 рубля, што больш чым на 2,5 капейкі перавышае стары субсыдаваны тарыф.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!