За тыдзень беларускія мытнікі не прапусцілі ў Расію больш як 230 тон санкцыйных тавараў

За тыдзень беларускія мытнікі не прапусцілі ў Расію больш як 230 тон санкцыйных тавараў на мільярды рублёў.



"Мабільнымі групамі мытных органаў на працягу мінулага тыдня спынена 13 спробаў вывазу ў Расійскую Федэрацыю грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі (капуста, агуркі, ківі, клубніцы, яблыкі)", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта.
 
 
Устаноўлена, што тавары, якія трапляюць пад спецыяльныя эканамічныя меры, уведзеныя Расіяй, вывозіліся без наяўнасці неабходных таварна-суправаджальных дакументаў.
 
 
Перамяшчаныя з парушэннем заканадаўства тавары агульнай вагой больш за 230 тон і коштам больш за 5,8 млрд. беларускіх рублёў канфіскаваныя. Па дадзеных фактах распачатыя працэсы па ч. 4 арт. 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
 
 
Нагадаем, з моманту ўвядзення ў жніўні 2014 года Расіяй спецыяльных эканамічных мер у дачыненні да асобных катэгорый тавараў і краін мытныя органы Беларусі спынілі ўвоз у РФ больш за 9 тыс. тон санкцыйных тавараў.
 
 
Паводле БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: