Заяўнікі Дня Волі адклікаюць свае подпісы пад заяўкай

Амаль усе індывідуальныя заяўнікі акцыі, прымеркаванай да Дня волі, ужо адклікалі свае подпісы пад заяўкай у Мінгарвыканкаме. 
І

Інфармацыя пра гэта гэта з'явілася пару гадзін таму, але ніхто з заяўнікаў яе не хацеў пацвяржаць. І вось нарэшце, Аляксандр Русевіч, прадстаўнік Руху За Свабоду пацвердзіў тое, што ён адклікаў свой подпіс. Гэтак жа зрабілі, па яго словах, і астатнія індывідуальныя заяўнікі, ва ўселякім разе чатыры з пяці. Пад заяўкаў застаўся толькі подпіс Алеся Макава, прадстаўніка руху салідарнасці "Разам".

Зроблена гэта, маўляў, таму, што прадстаўнікі Мінгарвыканкама дасюль не далі адказ, а таму заяўнікі не могуць несці адказнасць за тое, што будзе адбывацца 25 сакавіка, а таксама за маршрут акцыі.

МІж тым Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі сваю заяўку не адклікаў і ўсё яшчэ чакае адказу на яе з боку Мінгарвыканкама.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: