Заяўнікі Дня Волі ўскладаюць адказнасць за правядзенне акцыі на ўлады

Некаторыя з заяўнікаў акцыі на Дзень Волі наведваюць сёння Мінгарвыканкам.

Яны пайшлі туды, нягледзячы на тое, што сустрэча (ужо трэцяя па ліку, дзве папярэднія не адбыліся) з чыноўнікамі прызначаная на пятніцу, 24 сакавіка.

Мэта сустрэчы, па словах аднаго з арганізатараў, Дзяніса Садоўскага, праінфармаваць чыноўнікаў пра пазіцыю арганізатараў акцыі. На дадзены момант, па словах Садоўскага, арганізатары акцыі дагэтуль не маюць рашэння мінскіх уладаў наконт фармату правядзення акцыі.

«Фактычна, пра рашэнне Мінгарывыканкаму нам паведамяць за ноч да таго, як акцыя павінна будзе адбыцца. Улічваючы гэта, арганізатары здымаюць з сабе адказнасць за правядзенне акцыі і ўскладаем яе на ўладу», — заявіў Садоўскі. Ён падкрэсліў, што менавіта ўлады, якія не далі адказу арганізатарам ва ўсталяваны законам тэрмін, будуць адказныя за ўсё, што адбудзецца пад час акцыі.

Пры гэтым Садоўскі падкрэсліў, што арганізатары Дня Волі не збіраюцца адклікаць заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу, ці яшчэ нейкім чынам адмаўляцца ад правядзення масавага мерапрыемства.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: