Замежныя дыпламаты прыехалі да Алексіевіч з візітам салідарнасці

Замежныя дыпламаты 10 верасня зноў прыехалі да нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч з візітам салідарнасці. Пра гэта паведамляецца на старонцы прадтаўніцтва ЕС у Беларусі у фэйсбук
Фота facebook.com/EUinBelarus

Фота facebook.com/EUinBelarus


"Пасля ўчорашняга спантаннага візіта салідарнасці мы вярнуліся ў гасцінны дом нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч у амаль поўным складзе.

Мы, амбасадары Еўрапейскага саюза, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы і Румыніі, а таксама часовыя павераныя ў справах Нідэрландаў, Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Швецыі і кіраўнік Мінскага офіса амбасады Фінляндыі, захапляемся мужнасцю і настойлівасцю спадарыні Алексіевіч і ўсіх сябраў Каардынацыйнага савета Беларусі ды іншых грамадзянскіх ініцыятыў у патрабаванні таго, каб у Беларусі панавала вяршэнства права, у абароне годнасці свайго народа, а таксама суверэнітэта і незалежнасці сваёй краіны", — сказанна ў паведамленні.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: