Заснавальнік «Вікілікс» Джуліян Ассанж гатовы здацца брытанскай паліцыі

Заява 44-гадовага аўстралійца апублікавана ў мікраблогу супольнасці ў Твітэры.



Акрамя ўладаў Эквадора даць прытулак Ассанжу ніхто не пагадзіўся, таму менавіта ў пасольства гэтай краіны ў Лондане яму давялося звярнуцца па дапамогу ў маі 2012 года. З тых часоў заснавальнік «Wikileaks» яшчэ ні разу не пакідаў межаў дыпламатычнага прадстаўніцтва і быў вымушаны мірыцца з разнастайнымі нязручнасцямі, напрыклад, адсутнасцю свежага паветра і сонечнага святла.
 
 
Добраахвотнае зняволенне звязана з расследаваннем шведскіх уладаў, якія абвінавачваюць яго ў злачынствах сэксуальнага характару. Ассанж ўсе абвінавачванні адмаўляе і асцерагаецца, што пасля арышту брытанцамі яго адправяць у Стакгольм, а адтуль у ЗША, дзе будуць судзіць як шпіёна. Але ўжо заўтра аўстраліец гатовы выйсці на вуліцы Лондана. Усё залежыць ад рашэння камісіі ААН па незаконных затрыманнях.
 
 
Калі там вырашаць, што Ассанж прайграў справу супраць Вялікабрытаніі і Швецыі, значыць, магчымасцяў для абскарджання няма, і ён жа заўтра здаецца паліцыі. Адбудзецца гэта апоўдні. Калі ў ААН ўстануць на бок стваральніка «Вікілікс», то ён будзе чакаць вяртання свайго пашпарта і спынення спроб заключыць яго пад варту.
 
 
Праект «Wikileaks» з'явіўся 10 гадоў таму і атрымаў вядомасць дзякуючы публікацыі сакрэтных дакументаў, у тым ліку пасланняў дыпламатычнай службы ЗША.
 
 
Паводле "Эхо Москвы"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: