Затрыманы Леанід Кулакоў

Актывіста павезлі ў Першамайскі РАУС Мінска.
Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага. Фота Арцёма Лявы

Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага. Фота Арцёма Лявы

Сёння ўдзень да актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова прыйшлі міліцыянты, ламіліся ў хату і пагражалі выбіць дзверы. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў сам Кулакоў, а таксама грамадская актывістка Ганна Шапуцька. Пазней яна дадала, што Леаніда павезлі ў Першамайскі РАУС Мінска.



Нагадаем, учора на Кастрычніцкай плошчы адбылася акцыя, удзельнікі якой заклікалі вызваліць палітвязняў. Напярэдадні сходу пры выхадзе з кватэры затрымалі яго арганізатара Паўла Севярынца. Пасля акцыі паведамлялася пра затрыманні актывістаў Арцёма Чарняка і Вольгі Нікалайчык.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: