Пачаліся затрыманні актывістаў

Раніцай 18 снежня АМАП затрымаў Паўла Севярынца каля дома, паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Вольга.
Напярэдадні сустрашыня аргкамітэту па тсварэнні партыі БХД атрымаў паведамленне з РАУС Фрунзенскага раёна, што яго справу за вулічную акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй, якая адбылася ў Мінску 7 снежня, накіравалі ў суд.

Павел Севярынец заклікаў беларусаў прыходзіць на наступную якцыю, запланаваную на 20 снежня. У гэты дзень мае адбыцца працяг перамоваў Лукашэнкі і Пуціна.


У 13:00 затрымалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго маці. 

Дапоўнена: Стала вядома, што судзіць Паўла Севярынца за заклік на Плошчу 7 снежня будуць 26 снежня аб 11-й у судзе Фрунзенскага раёна. Таксама палітыка выклікаюць у Цэнтральны РАУС за ўдзел у акцыі 7 снежня.  


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: