Жазэф Доль: Спыніць пераслед апазіцыі ў Беларусі!

Кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі заклікаў спыніць пераслед апазіцыйных актывістаў у Беларусі.

Кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль заклікаў спыніць пераслед апазіцыйных актывістаў у Беларусі.

У сацыяльнай сетцы "Твітэр" палітык выказаўся супраць утрымання ў нечалавечых умовах Паўла Севярынца (сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя") і іншых арыштаваных прыхільнікаў апазіцыі.

Доль выказаў "абурэнне і трывогу" ў сувязі рэпрэсіямі да мірных дэманстрантаў.

2 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска арыштаваў Севярынца на 15 сутак за ўдзел у двух несанкцыянаваных вулічных акцыях — 1 мая на Кастрычніцкай плошчы і 3 сакавіка ў Курапатах. 7 мая да Севярынца не пусцілі адваката.

25 сакавіка, пасля масавых затрыманняў удзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі, Доль прыгразіў афіцыйнаму Мінску вяртаннем санкцый.

Еўрапейская народная партыя — правацэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя, заснаваная ў 1976 годзе. Уключае ў сябе хрысціянска-дэмакратычныя і кансерватыўныя партыі краін Еўропы. ЕНП — адна з найбуйнейшых партый Еўропы, якая ўдзельнічае ва ўсіх палітычных інстытутах Еўрасаюза, а таксама ў Савеце Еўропы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: