Збіты абаронца Курапатаў Барыс Дуброўскі

Аб гэтым паведамляюць удзельніцы варты Надзея Батура і Ганна Шапуцька.
Барыс Дуброўскі пасля інцыдзенту

Барыс Дуброўскі пасля інцыдзенту

Некалькі хвілін таму стала вядома, што ўчора курапацкую варту чарговы раз атакавалі наведвальнікі "Паедзем Паядзім". Падрабязнасцямі з НЧ падзялілася Ганна Шапуцька, якая прысутнічала на месцы здарэння:

"Учора каля 20.00 пад'ехала Міцубісі, нумар якой мы зараз удакладняем. Абаронцы стаялі на прылеглай тэрыторыі і машына вымушана была спыніцца.

Я падышла да машыны, каб распавесці пра Курапаты, яны прыадчынілі акно, але ж з другога боку нечакана адкрыласця дзвер і выскачыў мужчына, які адразу накінуўся на абаронцу Курапатаў Барыса Дуброўскага, сталага ўжо чалавека, які стаяў збоку, трымаючы БЧБ сцяг. Нападаючы выхапіў вуду з рук Барыса, сарваў сцяг, кінуў яго на зямлю, а вуду зламаў, пры гэтым падрапаўшы спадару Барысу твар.

Мы кінуліся на дапамогу спадару Барысу. Чалавек не спыняўся. Кідаўся на нас, абражаў, сарваў з мяне шалік, пасля шапку, кідаўся на хлопцаў, правакаваў на бойку. Накінуўся на абаронца Віктара Шапуцька, выбіў з рук фотаздымач, які ўпаў на зямлю і разбіўся.

Яму на дапамогу прыйшоў малады чалавек і маладая жанчына, якія таксама паводзілі сябе вельмі абуральна, дазваляючы абразы ў бок пратэстоўцаў, кідаючыся на абароцаў. Хлопцы, негледзячы на правакацыі годна трымаліся і не вяліся, паводзілі сябе годна, як падабае сапраўдным мужчынам. Хуліганы выклікалі міліцыю, абаронцы выклікалі таксама. Мы напісалі тры заявы на хуліганскія дзеянні чалавека-правакатара .Ведаю, што і той таксама нейкую заяву напісаў.

Лічым, што супраць абаронцаў Курапатаў адбылася наўмысная правакацыя".



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!