Збор подпісаў на пікетах ля Камароўкі і нядзельныя затрыманні (фота)

Каля Камароўскага рынку сотні людзей выстраіліся ў чэргі, каб падпісацца за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты альтэрнатыўных Лукашэнку персонаў. «За ўсіх падпішуся, толькі не за цяперашняга», – такое меркаванне гучала адусюль.
Чарга да пікета

Чарга да пікета



Самыя доўгія чэргі стаялі з Святлану Ціханоўскую, Бабарыку і Цэпкалу. Хвост чаргі часам заходзіў да Дома мэблі. Але гэта ўжо не паказнік, бо на сёння зборшчыкі подпісаў былі больш падтрыхтаваныя і арганізаваныя. За топавых прэтэндэнтаў подпісы прымалі ў каля дзясятка пунктах. Некаторыя таксама стаялі на подступах да Камароўкі.


Асаблівасці сённяшняга дня: мітынг, арганізаваны Паўлам Севярынцам, які быў успрыняты прысутнымі вельмі пазітыўна. Праз адкрыты мікрафон людзі маглі выказацца пра набалелае і атрымаць падтрымку аднадумцаў. Таксама сёння, акрамя пікетаў “цяжкавікоў” было багата сталоў зборшчыкаў подпісаў іншых прэтэндэнтаў. Луналі бел-чырвона-белыя сцягі, сімволіка Руху “За Свабоду”, АГП. Подпісы не без поспеху збіралі прадстаўнікі каманды Чэрачэня, Ганны Канапацкай і нават Андрэя Дзмітрыева. Людзі гатовыя былі падтрымаць каго заўгодна, абы ён даваў хоць якую надзею на перамены.


Чорныя бусы з “ціхарамі” выціснулі маршруткі на іншую вуліцу. Спецслужбоўцы пільна назіралі за акцыяй Севярынца. А наведнікі Камароўкі з торбамі, поўнымі гародніны, па звычцы раз-пораз спрабавалі сесці ў тыя чорныя бусы, што выглядала досыць камічна. Аўтазакі, якія дзяжурылі ў дварах, так і не былі задзейнічаны. Але некаторых актывістаў, у тым ліку Паўла Севярынца, усё ж затрымалі пасля акцыі, калі яны вярталіся па дамах.

У нядзелю ля Камароўкі сабралася шмат людзей.

Можна падпісацца і за перанос выбараў.

Павал Севярынец заклікае да салідарнасці з затрыманымі. У хуткім часе палітык сам будзе затрыманы людзьмі ў цывільным.

Мітынгаваць на пікетах па зборы подпісаў забаронена законам. Але ў людзей накіпела.


У Беларусі працягваюцца затрыманні актывістаў, удзельнікаў пікетаў і ініцыятыўных груп. Пасля правакацыі на пікеце ў Гродна і затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага яго прызналі палітвязнем.


Пікет Вольгі Кавальковай. Яе зборшчык подпісаў таксама затрыманы.

І яшчэ больш фота:



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: