Зяленскі: Адмоўны сцэнар будзе значыць сотні тысяч бежанцаў з Беларусі ў краіны Еўропы

Падзеі ў Беларусі ўжо маюць наступствы для Еўропы, заявіў у інтэрв'ю славацкаму выданню Hospodarske noviny прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае яго прэс-служба. Так ён адказаў на пытанне, ці можа сітуацыя ў Беларусі быць небяспечнай для Украіны.
Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны



— Такі крызіс уплывае не толькі на суседнія з Беларуссю краіны. Падзеі там ужо маюць наступствы для Еўропы. Мы бачым, што паўстаў самы вялікі палітычны крызіс за ўсе гады незалежнасці Беларусі. Ён таксама звязаны з эканамічным і сацыяльным крызісамі, якія ўжо паспелі і праяўляюць наступствы. Калі сцэнар будзе адмоўным, гэта будзе значыць па меншай меры сотні тысяч бежанцаў з Беларусі ў краіны Еўропы, — лічыць Зяленскі.

Па яго словах, лепшы выхад з гэтага крызісу — сумленныя выбары прэзідэнта.

— Калі кандыдаты ўпэўненыя ў сваёй перамозе, то няма чаго баяцца яшчэ адных выбараў. Гэта дзеянні ўлады, якая не баіцца свайго народа. Я таксама адзначаю, што павінен быць дыялог з грамадствам, неабходна пазбягаць гвалту. Гэта дзеянні ўлады, якая клапоціцца аб сваім народзе, — сказаў ён.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: