Зянон Пазняк: аб'яднанне Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы — «ідыятычны нонсенс»

Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазняк выказаўся наконт аб'яднання штабоў трох альтэрнатыўных кандыдатаў — Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі.


Рашэнне пра аб’яднанне штабоў было прынятае ў чацвер, 16 ліпеня. У паведамленні гаварылася, што аб'яднаная каманда плануе заклікаць выбаршчыкаў прыйсці на выбары 9 жніўня 2020 года і галасаваць, а таксама «ў момант галасавання выкарыстоўваць механізмы, якія будуць прапанаваныя, для фіксацыі свайго голасу і яўкі».

Святлане Ціханоўскай 14 ліпеня ў ЦВК уручылі пасведчанне пра рэгістрацыю, і яна цяпер — кандыдат у прэзідэнты, а Віктара Бабарыку і і Валерыя Цапкалу не зарэгістравалі. Зянон Пазняк раней вітаў іх нерэгістрацыю: «Пакуль што пайшло не кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней». Адзінай станоўчай асобай ва ўсёй групе кандыдатаў Зянон Пазьняк называў Святлану Ціханоўскую.

Цяпер у новай заяве на сайце bielarus.net і ў сацсетках Зянон Пазняк адзначае:

«Тыя, хто ўважліва назірае за падзеямі псеўда-выбараў і ўмее думаць, напэўна заўважылі як ненатуральна хутка аб’ядналіся існуючыя кандыдаты і штабы адкінутых прэтэндэнтаў на адной задачы — на забеспячэнні масавага фальшывага галасавання і недапушчэння байкоту — галоўнай небяспекі для ЦВК і рэжыму ўлады.

Тое было ўжо відаць у самым пачатку кампаніі (асабліва ў банкіра і ў Цапкалы) і выглядала нібыта натуральна як пазіцыя ў сваіх інтарэсах. Цяпер, пасля выдалення прэтэндэнтаў з выбараў, і, калі банкір сядзіць за кратамі, гэты ідыятычны нонсенс з’яўляецца палітычнай тэхналогіяй, узгодненай з рэжымам, бо рэжым у масавым галасаванні зацікаўлены. (Цікава, што і так званыя “штабы” былых прэтэндэнтаў ужо не павінны б нават існаваць, а яны выстаўляюцца і рэжыму не замінаюць.)

Можна, вядома, усё гэта скінуць на інфантылізм і палітычную бездапаможнасць штабоў банкіра і Цапкалы (калі такі штаб існуе). Але тут, як у расейцаў, што б яны не пачалі рабіць — выходзіць аўтамат Калашнікава».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: