Зянон Пазьняк: Дата 3 ліпеня не мае дачынення да незалежнасці Беларусі

Старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазьняк звярнуўся да беларусаў. 


Артыкул з крытыкай дзяржаўных парадаў і пратэстнай акцыі, абвешчанай Міколам Статкевічам, з'явіўся на персанальным сайце Пазьняка.

— Трэцяга ліпеня антыбеларускі рэжым Лукашэнкі будзе праводзіць у Мінску вайсковы парад у гонар прызначанага ім свята рэжымнай незалежнасці. Трэцяга ліпеня 1944 года — гэта дзень, калі нямецкая акупацыя Мінска змянілася зноў на савецкую акупацыю. Ніякага дачынення да незалежнасці Беларусі гэтая дата не мае.

На гэты ж дзень параду беларускага і расійскага войска ў Мінску Мікалай Статкевіч заклікае мінчукоў на пратэстную дэманстрацыю быццам бы супраць рэжыму Лукашэнкі. На самай справе гэта ператворыцца ў правакацыю з мэтай выявіць несаспелыя яшчэ пратэстныя сілы і разграміць іх. Такое ўжо было не раз. Няма чаго беларусам хадзіць на рэжымныя парады і правакацыйныя дэманстрацыі ў гэты прыдуманы лукашыстамі дзень, дзе будзе шмат войска, спецназу, амапу, гэб’я і некіруемых танкаў. Не ідзіце! Не верце безадказным асобам. Захавайма нашыя сілы і нашых людзей для будучага пераможнага змагання. Усё наперадзе.

Нагадаем, акцыя, абвешчаная Мікалаем Статкевічам, пачнецца 3 ліпеня а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: