Зянон Пазьняк падтрымлівае правядзенне святочнага канцэрта на Дзень Волі

Пры гэтым лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ кажа, што яго партыя асцярожна падыходзіць і да аднаго, і да другога бакоў спрэчкі вакол святкавання стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Зянон Пазняк

Зянон Пазняк



Таксама ў эфіры нашага радыё палітык катэгарычна выказаўся пра тых, хто плануе арганізаваць шэсце на 25 сакавіка:

— З аднаго боку я бачу, што тут так сказаць Масква ўсяго баіцца і сваю агентуру падштурхоўвае, каб тут рабілі б шэсці і ўсіх разбілі, разагналі. А з другога боку, тут ёсць ужо свае інтарэсы. Паколькі яны прынялі пазіцыю гарвыканкама аб свяце-канцэрце, гэта такая пазіцыя, якая сыходзіць са здаровага сэнсу. І калі гэта сапраўды будзе ім забяспечана, дык нармальна, і хай так і будзе. Бо ў прынцыпе, гэта і ёсць свята і трэба, каб людзі ведалі, што гэта такое, што гэта вялікая падзея, якой трэба радавацца і святкаваць.

Прыгадаем, што ў шэрагах аргкамітэту па святкаванні стагоддзя абвяшчэння БНР адбыўся разлад. Адныя, сярод якіх Мікалай Статкевіч, лічаць неабходным правесці шэсце вуліцамі Менску, аднак улады не далі на гэта дазволу. Іншыя, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, падтрымліваюць прапанову арганізацыі святочнага канцэрту ў цэнтры горада. Адпаведная заяўка накіравана ўладам Менску, паводле неафіцыйнай пакуль інфармацыі, улады не супраць гэтага мерапрыемства.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Борис кучинский
  • 2018-03-04 19:33:16
думаю диктатуре должен быть конец!
  • ротмистр
  • 2018-03-05 01:13:12
...а 25 марта, День Воли - это обязательно про "диктатуру"? При чем тут что? Это памятная дата истории, которую следует чтить и помнить. Формат праздника, событие же классное, самый подходящий
  • Лена-праз-калена
  • 2018-03-05 01:11:38
"Гэта пазіцыя, якая сыходзіць са здаровага сэнсу.Бо ў прынцыпе, гэта і ёсць свята і трэба, каб людзі ведалі, што гэта такое, што гэта вялікая падзея, якой трэба радавацца і святкаваць." - Пазняк усё слушна сказаў.

Каментаваць