Злучаныя Штаты асудзілі арганізацыю нелегальнай міграцыі з Беларусі

У ЗША асуджаюць арганізацыю рэжымам Лукашэнкі патокаў нелегальных мігрантаў праз межы Беларусі. Гэта заявіў памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван падчас тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце. Падрабязнасці размовы прыводзіць прэс-служба Белага Дома.
Джэйк Саліван. Фота Reuters

Джэйк Саліван. Фота Reuters

Саліван таксама сказаў, што ў Вашынгтоне ўдзячныя Вільні «за прынцыповую замежную палітыку Літвы ў падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека, у тым ліку ў Беларусі».

З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы былі затрыманыя больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі. Гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Вільні прыйшлося ўвесці надзвычайнае становішча. З пачатку жніўня літоўская пагранслужба перастала затрымліваць нелегальных мігрантаў, а стала разгортваць іх назад у Беларусь. Аналагічная сітуацыя склалася і на межах Латвіі і Польшчы з Беларуссю. У гэтых краінах таксама ўведзена надзвычайнае становішча на межах.

8 верасня прадстаўніцтва ЕС у Беларусі аб'явіла дэмарш беларускаму МЗС «у сувязі з незаконнымі пераходамі мяжы з боку Беларусі ў Еўрапейскі саюз» і настойліва папрасіла «ўлады Беларусі спыніць гэтую практыку». У беларускім МЗС з абвінавачваннямі не згодныя.

Канцлер Германіі Ангела Меркель у гэтыя выхадныя зноў назвала крызіс з мігрантамі на мяжы «гібрыднай атакай» з боку Беларусі і заклікала афіцыйны Мінск «адумацца».

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: